Цень i Дзень

Николай Карташевич
Зьбягае нейдзе падвячоркам
Самотны час стары ў цень,
Зьнікае здрадна чорным Оркам,
Бо з ранкам прыйдзе Новы дзень.

Не, прыйдзе ён пазней, няхутка,
Праз думкі светлыя той ночы,
Якой са жніўня днём бялюткім
Жывем, працуем, плюшчым вочы.

"Чего вам здесь так не хватает?
Мы вам её не отдадим!"-
Сусед суседа гучна лае.
Ды толькі ўсе мы - люд адзін...

Ёсць, хто жыве ранейшым часам,
Якім «прывучаны» калісь,
Другія гучна, "левым пасам",
Дарогай новай панясьліся.

Ты вер, мой дружа! Пройдуць ночы,
Свабодны прыйдзе, Вольны Дзень!
Час змые кроў, раскрыем вочы,
І зрыне ў Вечнасць чорны цень.