ЧАМУ?

Анна Атрощенко
Гінуць хлопцы, нават дзеці...
Адбылося штось на свеце,
Брат на брата йдзе з сякерай,
І няма нікому веры.

У мірны час знікаюць людзі,
Што далей, скажыце, будзе?
Дзе надзея, дзе падмога,
Дзе згубілася дарога?