Ноябрь

Людмила Воронова Супрун
Лістапад
верш для дзяцей

Крочыць месяц лістапад
Восеньскай сцяжынкай.
Паскідаў лістоту сад,
Спраўлены дажынкі.

Скача ветрык-ліставей,
Гушкае арэлі.
Не спявае салавей,
Дні пакарачэлі.

Дожджык ціхенька драбніць
Цінькаюць сінічкі,
Клёнік вогнішчам гарыць,
Грэюць чаравічкі.

Пасумнела неба, гай.
Туманы ў світанках.
Хутка зімачку чакай…
Снежань едзе ў санках.