Лiстапад

Анна Атрощенко
Лісток трымціць адчайна
на вербачцы старой...
Пануе зноўку тайна,
турботы, неспакой.

А, восень, у знямозе
лісцём віе шляхі,
А зімка - у дарозе,
халодны дзень такі.

Хоць сонейка міргае
праз хмары з вышыні,
Ніхто нават не знае,
куды знікаюць дні?