Ня вера. Годнасць аб яднала Нас...

Евгений Карповец
Ня вера. Годнасць аб'яднала Нас
Нажаль,бо жудасны ды сьлёзны час
Нас падштурхоўвае да волi
Гумавыя кулi, сьлезацечны газ
Ды ў процiвагу -годнасць у зброi
Сяброўства,чалавечнасць- кожны раз
Як кропля, дзе крывi ўжо мора
Стэла. Перамога ды Палац
Як прыкра, бо рэспублiка ў палоне
Змагацца... З кiм? З ГУЛАГам ды АМАПам?
Сьцвярджацца... У чым? Што там ня ўтульна-у аўтазаках?
...
Ня верым мы ўладзе дваццаць-дваццаць
Бо годнасць дзевятнаццаць-васямнаццаць
Узнаўляе пераможную Пагоню:
Ня вера. Годнасць аб'ядноўвае ўсiх Нас
Ды розныя бакi ды рознага пакрою
Ваякамi на грозных конях
З'яуляемся ў гэткi час
Жальбы ня будзе больш i боллю-
Чуваць бы гукi ад абцас,
Больш прыгажосцi, як у пчалiным роi :
Жанчыны хай гадоў пяць праз
Пакрочаць у мiрны шлях краiны
Дыктатар, спадзяемся, больш яго ня спынiць,
Расея ды яённы газ...
Ня вера. Годнасць нас яднала
Аднойчы каб перамагчы
I мова, вольнасць затрывае
Ды потым зможам адпачыць!
21.11.2020