Зiмовыя карункi

Мария Мучинская
Зiма развесiла карункi
У полi, садзе, па лясах.
Работы тонкай падарункi
Вiсяць слязiнкамi на мхах.

Стараўся майстар цёмнай ноччу,
Ён пiльна ткаў зiмовы ўзор.
Каб на свiтанку, вiдавочна,
Здзiвiць ажурам наш прастор.

Стаiць прырода нерухома,
Прамень гуляе ў шапках дрэў.
Напоўнiў гул цiшы знаёмы
Нам сэрцы музыкай зiмовай,
Усё вакол злiлося ў спеў.