Патрэбен!

Анна Атрощенко
У жыцці для нас патрэбен:
Мірны дзень. І бохан хлеба,
Яшчэ добры шматок сала,
Каб душа заўжды спявала.

Каб і бульба дала сілы,
Родны кут быў для ўсіх мілы,
Каб вясной цвілі пралескі,
Каб квітнеў наш край палескі!