У родных мясцiнах

Анна Атрощенко
Ніхто не кліча, не заве...
І вуліца амаль чужая.
Віецца след мой у траве,
А памяць -- летапіс гартае.

Усё знікае, нібы дым,
Ляцяць імклівыя хвіліны,
Не будзеш вечна маладым,
Душу трывожаць успаміны.

Сумуе шэры далягляд,
Дзянёк даўно ўжо не вясновы.
І не вярнуць той час назад,
Не дапамогуць нам замовы...