У калядны дзень

Мария Мучинская
Нас запрымецiла зiма ў калядны дзень
Ды прыпаднесла шчодрых падарункаў…
Абсыпала сняжком двары, дамы, пляцень,
Аздобiла ажурамi карункаў…

Iскрыцца, блiскацiць у наваколлi снег,
Рассыпаў сваё срэбра ён у краi.
Жэмчужных, зiхацяшчых пацерак ланцуг
Зiма развесiла ў лясах i гаi…

Скавала мармурам азёры, плынь ракi,
Бярозкам падарыла завушнiцы.
Блiшчаць, як той брыльянт, цi ўлетку светлячкi,
Мiгцяць, бы воды чыстыя крынiцы.

Адзела на ялiны белы капялюш.
Галiны ёлак, быццам парасоны,
Красуюцца. Рахмяны ветрык, iх не руш,
Мажлiва з часам паднавi фасоны…