Жыве!

Сергей Суконнов
* на мэлёдыю Рыка Алісана "Je t'aime"

Шмат год хавала ноч
Ад нас за кратамі святло.
І засціў курадым,
Нібы агніцы цьмянай шкло.
Навобмацак жылі
У цемры крыўды ды тугі,
Маліліся й клялі
Свой лёс благі.

Радзімая зямля,
Нібыта ўзятая ў палон,
Любіць яе, люляць
Магчыма толькі цераз стогн.
Але мая зямля
Трывае згвалтавання здзек,
Насупар цівунам
Яна жыве.

Жыве ! Жыве !
Жыве ўва мне, жыве ў табе,
Жыве ў галечы і бядзе.
Жыве ! Жыве !
І марыць горкі лёс змяніць,
І вольнай быць, заможнай быць …
І будзе вечна жыць !

Мы на сваёй зямлі
Жыць намагаемся, як след,
Каб жахі адышлі
І зручным да жыцця стаў свет,
Каб маці-Беларусь,
Нібы ў яскравым дзіўным сне,
Жыла, як ў марах ўсіх
Сумленных толькі і жыве !

Жыве ! Жыве !
Жыве ў маёй, жыве ў тваёй
У непакорнай галаве.
Жыве ! Жыве !
І марыць годны лёс здабыць,
І вольнай быць, заможнай быць …
І будзе вечна жыць !