Сцежки

Мария Руслановна Шебанец
Ноччу ў лесе, дзе лапы ялін
Цяжка гуляюць у снежкі,
Дыхаюць казкай пад сховам галін
Мае патаемныя сцежкі.

Іх мне даверыў лясны гаспадар,
Бор абыходзячы пешкі.
Сэрца ўплялі ў запаветны гушчар
Мае патаемныя сцежкі.

Нават праз сон мне да вуснаў ільне
Светлай самоты ўсмешка:
Хоць у расстанні, са мной і мае
Мае патаемныя сцежкі.

21.01.2021
Ф.