Адлiга

Анна Атрощенко
 А на вуліцы -- адліга,
Пачарнее белы дах.
І мароз знікае мігам,
для зімы гэта зноў жах!

Знікне белая дарога,
Не рыпіць прыемна снег.
Нібы не было нічога,
замарудзіў студзень бег.

Адбылося штось такое,
Ці вясна ўжо ля мяжы?
І дзіўлюся з неспакоем,
як спяваюць капяжы.