Вясне

Анна Атрощенко
Чую, чую твае крокі,
Сонца ззяе ў сіняве!
За акенцам -- снег глыбокі,
І прахожы след віе.

За акенцам, на світанні,
Заспявалі капяжы.
Ад вясны -- гэта вітанне,
Пра свой смутак -- не кажы!

... На далёкім павароце
Затаілася вясна.
Слёзы лье зіма ў самоце,
Месца ёй ужо няма...