***

Александр Метелица
Чорнай птушкай прыляцела
Гора горкае да нас.
Не чакалі,не хацелі,
Але гэтак выбраў час.

На дажынках чаркі-шкваркі,
На "базары" хтось пяе.
І здавалася,што мары
Хутка здейсняцца твае.
 
Мы тады не заўважалі
Ад дурное галавы,
Калі вырадкам раздалі
І пагоны , і ствалы.

Мы смяяліся з-над пута
І падумаць на маглі,
Што крывёй нап'ецца хунта
З нашай роднае зямлі.