Прыгажосць, як яна ёсць - на беларускай мове

Зоя Шохтина
Ёсць такiя ў нас дзяўчаты:
Трэба iм жанiх багаты,
Каб машыну меў, кватэру,
Каб у водпуск – на Фарэры.
 
З гэтай мэтай ранiцой
Аздабляюць воблiк свой.
У салоне касметычным
Iм знаходзiцца прывычна.

Крояць цела, як тканiну...
Не пазнаць пасля дзяўчыну.
Вусны нiбы у той качкi!
Вам не сорамна, зямлячкi?

Быццам буфер, у iх грудзi –
Разбягаюцца аж людзi!
Вечарынкi-паляваннi
У модных клубах для спатканняў...

Толькi толку ў гэтым мала:
Моднай лялькай дзеўка стала.
Можа, хто з ёй пагуляе...
У жонкi ж трэба не такая.

Замест знешняй прыгажосцi
Мо ў душы змянiце штосьцi?