на исходе зимы

Анастасия Котюргина
Толькі стомленасць снягоў
растуманіцца – ў разорах
б'ецца мора, што з яго
ўзяць – да млосці, злосці, змору
пахне морам…

Растае жыццё, цячэ
так скрозь пальцы свет Танталаў…
Што ж снягі ды й сэрцы – стала –
ўсё ж стамляюцца хутчэй,
чым металы.

Біся морам! Мілы, плоць
шчасцем дыхае! З чаго б і
мне не верыць у яго – бач,
шчасця сонечны Гасподзь
недзе побач...

27-28.2.20-21