Дзе пяе салавей

Станислав Шастак
Дзе салоўка пяе,
Там сустрэў я яе
На ўскрайку дубровага гаю
С той пары не стае
Майму сэрцу яе
С той пары роднай мовай вітаю!

Луг вітаю, лясы,
Дзе ў былыя часы
Разам кветкі, суніцы збіралі.
З зёлак-траў лугавых
Ды з краплістай расы
Запляталі з вясёлкаў каралі

Ах, дзяцінства часы,
Птушак спеў-галасы
Вы куды гэтак хутка прапалі
І таполяў няма
І Тучанка сама
Сумна гойдае месяц на хвалі.

Ты мяне родны край
З вясной новай вітай
Дай надзею на спраў перамены
Каб ажыў твой народ
Ды пайшоў напярод
І зламаў памяркоўнасці сцены!