Завея

Анна Атрощенко
Разгулялася завея
У святле вясеннім,
І адразу -- лес нямее,
Сцішаны ў здзіўленні.

Снег улёгся на яліны,
Уецца па траве.
Пасівелі і нізіны,
Зноў  там холад жыве!

А із гэтай белай дымкі
Усміхнецца вясна,
Нам апошнія абдымкі
Падарыла зіма.