Цудоуны край мой беларускi

Мария Мучинская
Цудоўны край мой беларускi!..
З шаўковым полем, з  шэпатам лясоў.
Балот палескiх, топкiх стужкi
Абаранялi з даўнiх тых вякоў…

Дзiвосны край мой беларускi!..
Птушыным хорам: жаўрукоў, драздоў…
Працяглым ветрам завiрушным
Ты шлеш нам прывiтанне ад дзядоў…

Чароўны край мой беларускi!..
Садоў духмяным водарам густым,
Пазёмкаю, сняжком бялюткiм
Хвалюеш нас, як сонцам веснавым…

Народ сардэчны, чулы, родны!..
Што беларус – вялiкi гонар мой…
Мiралюбiвы i духоўны,
З гасцiннай, шчодрай, ветлiвай душой…