Паспець сказаць

Мария Мучинская
Жыццё бяжыць, на жаль, iмклiва
I вельмi прыкра не паспець сказаць:
Любiмым пра каханне, асаблiва,
Сябрам i блiзкiм – шчасця пажадаць…

Для мiлае матулi, бацькi -
Што ў сэрцы светлы вобраз iх заўжды…
Ды дзеткам, што чакаюць ласкi, -
Як марыш зберагчы iх ад брыды…

Не пакiдаць на заўтра словы,
Якiя прынясуць у сэрцы свет…
Часамi нашыя размовы
Для блiзкiх, як ахоўны амулет…

Скупiцца на цяпло не трэба,
Дарыць яго патрэбна ў пэўны час.
Яно для сэрца – горстка хлеба,
А для душы – лясны, духмяны квас…