Мой куточак дараги

Валентина Трухнова
Мой куточак дарагі,
Дзе глыбокія снягі,
Дзе высокія парогі,
Дзе шырокія дарогі,
Вуліца забрукаваная,
Рэчка льдом замураваная.
Там было цяплейшым лета,
Там у сукню я адзета-
Вышыванку ільняную,
Дзе валошкі ўрассыпную
Абрамлялі стан і пояс.
Там мы кланяліся  ў пояс
Паважаючы старэйшых,
Хто быў самы галаўнейшы
З роду нашае сям’і,
Хто у дол і паляглі,
Зберагаючы свабоду
Нашай Матухны-зямлі,
Не вярнуўшыся з вайны.
Мой куточак дарагі!
Хай святыя абразы
Берагуць цябе ад здрады,
Сацыяльнага разладу,
Ад Кавіднага паморка,
Што людзей знішчае жорстка.
Абароняць  ад “выгнаньня”
Мовы цуднага гучання.
Звычаі, абрады продкаў
Захаваюць хай з вытокаў
І ў памяці нашчадкаў
Адлюстроўваюць пачаткі
І прычыны ўзнікнення.
А ўсе нашы дасягненні
Стануць добрым дачыненнем
Да ўсёй нашай спадчыны,
Што з малаком матчыным
З веку ў век перадаецца-
Гэта мне хвалюе сэрца,
Мой куточак дарагі,
Дзе радзімы берагі!