Хлеб на заквасцы

Валентина Трухнова
Хлеб на заквасцы
На заквасачцы сваёй,
Зробленай удала,
Я ўвішнаю рукой
Хлябец расчыняла.
На дзень шосты, надвячоркам,
Расчыну змяшала,
А пасля сняданка, уранку,
У яе дадавала:
Соль, муку з зярняткам цэлым,
Кмін, маяран, арэшкі,
Мукі жытняе з прыцэпам
Гранёнцы тры, зрэшты.
І драўлянаю лапаткай
Добра “пагуляўшы”,
Зверху цестачка далоняй
Мокрай папляскаўшы,
Ставіла ў цёмна месца,
Ільном прыкрывала,
З цягам часу, тры- чатыры
Разы абмінала.
Прымаўляючы, прасіла,
Каб хлябец удаўся,
Каб прыпёк быў, каб румяны,
Высокі падняўся.
У печ саджала элекрычну,
Знізу- кіпень з парам,
Каб скарынка не згарэла,
Не цвярдзела з жару.
І сядзеў хлябец у печы


Хвілін- мо паўсотні,
Абдымала ўнучка плечы:
-Бабуля! Высокі!
-Так, унучанька, высокі
Наш хлябец падняўся.
Будзем з табой спадзявацца,
Што і смачны ўдаўся.
…Храбусцелі ўсе  скарынкай:
-Смачная, ды й годзе!
На сваёй заквасцы, людзі,
Хто-небудзь шчэ робіць?
А раней!.. З дзяцінства памяць
Пласты ўздымае:
“Пах той хлеба з печы рускай
Водарам хістае.
Вунь драўляная дзяжа-
Цеста уцікае,
А матуля: “цапу-лапу”,
Ловіць і хапае.
Потым калабочкі цеста
Ды на под саджала
І драўлянаю лапатай
Увішна даставала.
Цёплую скарынку мы
Маслам шчыравалі
Альбо мякішам самым
У цукар мачалі.

…Мой хлябец, такі духмяны,
Памяць узвярэдзіў!
-Ён амаль такі, той самы!-
Гаспадар пацвердзіў.
І ляжаў мой бохан “першы”,
Пухкі і ўдалы.
Пакуль я пісала вершы,
Паловы не стала)))).
24 студзеня 2021 года