Трыялет

Анна Атрощенко
Не трэба больш гэтай журбы!
Я развітаюся з трывогай,
Пайду шчасліваю дарогай,
Не трэба больш гэтай журбы!
Хоць не сустрэну анікога,
І голас будзе мой слабы,
Не трэба больш гэтай журбы!
Я развітаюся з трывогай.