Вясна вiтае

Мария Мучинская
Вясна павольна дзень за днём, тайком,
Стырно ў зiмы пацiху забiрае:
То, як штукар, палашчыць прамянём,
То завiруха - гаспадыня краю…

На крок назад – наперад зразу два,
З  цяплом iдзе, настырна ды падманна…
Заплакала ад немачы зiма,
Асеў сняжок, охутаны  ў туманах.

Вясна здзiўляе ўзорным дываном,
Усыпаным суквеццем -  саматканым,
Заводзiць песню ветрык з жаўруком,
Хвалюе салаўiны спеў ураннi.

Варожыць  кветак бенефiсамi 
У лесе, хвойнiках, садах i гаi.
Фарсяць бярозы завушнiцамi,
Прамень гарэзлiва з вясной вiтае.

Ды будзiць, дорыць радасцей усплёск.
Лагодна абвiае  куст чаромхi.
Ён, як анёл, спусцiўся ў край з нябёс!..
Вясна чаруе птушак спевам звонкiм…