Ластаука

Леонид Пранчак
Ластаўка

І чаго табе хочацца?
І пра што табе марыцца?
Кола круглае коціцца,
Каб аб камень ударыцца...

Шэры воран на ластаўку
Пазірае напружана.
Воран рады б палашчыцца.
Рады, толькі не суджана.

Тая ластаўка-раніца —
Прыгажуня нябесная —
З шызым голубам дражніцца
Вечаровымі песнямі.

Гукі песняў шчымлівыя
Горкім смуткам атручаны.
Ад таго нешчаслівыя,
Што яны не галубчыны.

Кружыць ластаўка сумная,
Голуб ворану жаліцца.
А галубка задумная
На сыча углядаецца...