Мой шлях 2021

Ирина Езопкина
Яркае сонечнае святло
Запальвае вакол лiхтары.
На шляху маiм толькi цяпло,
Чысцiня, добрыня i сябры.
У сэрцы маiм любоў
Да бацькоў , да зямлi, да мовы,
Кожны дзень паўтараю зноў:
Iншым шляхам iсцi не гатова.
Я выбрала ўдзячнасць лёсу
За краiну, за кнiг старонкi,
За самае блакiтнае неба,
За прыгожую бэзу гронку,
За тое, што бачыла мора,
За тое, што мела сяброў,
За тое, што кожны дзень
Я чую сваiх бацькоў.
Я выбрала адзiны шлях,
I iншага я не шукаю,
Быць шчаслiвым цяпер i заўжды
Я кожнаму чалавеку жадаю.