Дзьмухавец божы

Ольга Маро
Я буду жыць сто год, а мо і болей.
Я пагляджу, пакуль стае жыцця,
Як край пакутны дасягае столі;
У дзень ліхі я выйду з забыцця.
 
Я выйду пад салютныя ападкі
Самотная, з сівою галавой,
Глядзець, як несвядомыя нашчадкі
Святкуюць перамогу нада мной.