Сустрэча

Игорь Субботин Гродно
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Яна мне сягоння прыснілася...
У сне каралевай была.
Як фея, раптоўна з'явілася
І гэтак жа хутка пайшла.

Застаўся праменьчык світання мне,
Блукаў недзе ў нетрах душы,
Ды лета пах непараўнальнага,
Ды ў сэрцы пакут спарышы.

Няхай за акном з завірухаю,
На снезе сляды мінакоў,
Сустрэну сяброўку, паслухаю,
У вочы загляну без слоў.

Мы рук далікатна краналіся,
Ход лёсаў каб асэнсаваць:
Навошта калісь развіталіся,
Каб дзесь асалоду спаткаць?

...Яна сёння зноў мне прыснілася,
Нібыта вясёлкі прамень.
Душа ад цяпла растварылася
Ў хмарны заснежаны дзень.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2015/04/09/9120