Мая Беларусь

Татьяна Эдарская
Куды б дарогі не вялі –
У сэрцы ты, мая Радзіма.
Бо прыгажэй няма зямлі,
Чым Беларусь, мой дом адзіны.

Стаяць у багне немагчыма,
Ісці наперад трэба ўсім.
Мая бялюткая Айчына,
Цябе мы знішчыць не дадзім!

Тут  Багдановіча рука
Пісала вершы на стагоддзі,
Радкі – на слуцкіх паясах,
У беларускім карагодзе.

Яму ніколі не сысці
З дарог гісторыі краіны.
Валошкі тут будуць цвісці
Як вочы юнае дзяўчыны.