ДЗЕ?

Анна Атрощенко
Дзе сцяжына, луг шырокі,
Дзе наш клён стары?
Тут пухнатыя аблокі
Танчаць да зары.

Дзе пялёсткі з вішань белых,
Белы дым садоў?
Дождж пастукае нясмелы
Звонам капяжоў.

І адразу, на світанні,
Заспявае птах.
Будуць новыя спатканні,
Слёзы на вачах...