АХ, ЛЕТА!..

Мария Мучинская
Спявае песнi нам лагодны вецер,
Мiгаюць зоркi ў цеменi начэй.
Як быццам шаль накiнулi на плечы
Начныя ценi. Свiшча салавей.

Чароўны, летнi час цяпла, кахання
Нам сэрцы цеплiць прамянькамi зор.
Ды будзiць iх, замёрзлых у чаканнi,
Гармонь заве ды грае ў перабор.

Растаяў лёд ад шчасця ў нашых душах,
Нас заклiкае  ўзняцца  зорны блiк
Дай Бог, каб холад росквiт не парушыў,
У летнiх прамянях з расою знiк.