Бэз назвы

Вершы
Гісторыя нас вучыць не маўчаць.
Не важна, быў цвярозы ты, ці даты,
На ўсім , што ты казаў , ляжыць пячаць:
"Мiнулага вар'яцкая цытаты".

Казалі, хворы ты на галаву...
Ня ведаю дакладна, можа праўда.
Твой карабель даўно не на плаву,
А ты яшчэ трымаешся за ўладу.

Раней такіх абосраных кароў
Не бачыла цвітушчая краіна.
Табе ніхто не скажа "Будзь здароў",
Бо з віду ты здаровы бугаіна.

Але твае хваробы  ўсе ўнутры:
Заместа сэрца - дзірка ад баранкі.
І дзён табе засталась - раз, два, тры...
Змярцвеламу не дапамогуць танкі.

20.04.2021