Виктор Володин. Май

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.

       МАЙ

Разгарнуўся пад вечар алешніка ліст,
І да рэчкі аблокаў папіць малака
Прымасціўся заход, нібы вогненны ліс.
І ласкава яго частавала рака.

Гэтым вечарам, поўным цяпла і надзей,
Мы кацілі на роварах міма лужкоў,
Міма бэзаў з чаромхамі – майскіх падзей
Пад нашэсце на нас аднайменных жукоў.

І жукі, і вада,  ля дарог правады –
Нам спявалі яны: “Націскай на педаль:
Школьны год завяршаецца…”
                Хутка, і ты
Залаты за іспыты заробіш медаль.

Зафіксуюць на фата цябе ў атэлье:
Ўзнагарода і метка на скроні блішчыць…
А пакуль ты і я – каляін побач дзве,
На пяску пакідалі узоры ад шын.

http://stihi.ru/avtor/vvv555