Спляту вянок

Мария Мучинская
Выйду на золку расiнкамi ўмыццца,
Што зiхацяць на пялёстках, як зоры,
Каб зберагчы прыгажосць чараўнiцы,
Шчасце знайсцi, змыць расой сваё гора.

Кветак нарву на вянок на Купалле,
З кожнай сваiм падзялюся сакрэтам.
Сэрца ў пакутах, чакае кахання,
Марыць у промнях быць палка сагрэтым.

Люба, пяшчотна ўпляту я рамонак,
Слёзкi пральюцца на кветачку маку,
Мякка далучыцца жменя валошак,
Знойдзе  званок нарачонага ўранку.

Водарам траў мой вянок заварожыць,
Пахам палыну ўбаронiць ад бедаў,
Долю знайсцi дапаможа мне Божа,
Чад асалоды зямной  мару зведаць.

Разам з галiнкамi дуба, бярозкi
Сэрцайка ласка ўпляцецца на  шчасце
Мальва з любiстай ды кроп, бессмяротнiк…
Магiяй хмелю нам душы з`яднайце.

Сцiсну дванаццать  гатункаў вяночкам,
Дзiўнай духмянасцю лёс пачастую.
Чарамi вее купальскаю ночкай,
Дораць сусветы малiтву святую.

Хвалi, нясiце вянкi нашы ўдалеч,
Свечкi запалены,  край асвятлёны.
Побач з каханым я мрою прычалiць,
Шырыць свой шлях, перапоўнены плёнам…