Дай божа розуму

Мария Мучинская
«Маўчанне золата» - гаворыць мудрасць…
Ды не заўжды: мудрэц дае таймаўт
У цiшынi спакойна ўсё прадумаць,
Вярнуць адносiны на добры лад…

Крылаты выраз часта робiм шырмай,
Хаваем маладушша ад сяброў.
Здаецца нам: маўчанне  - ход казырны,
Ды вось сумленне стогне ад грахоў.

Губляем лепшых родных i суседзяў,
Яны шукалi, йшлi праз цемнату,
Каб родны край палёт узнёслы зведаў…
А мы маўчаннем топчым плён патуг…

Дай Божа розуму i сiлы духа,
Ды разумець калi маўчанне  - зло,
З увагай сэрца роднае паслухаць,
Каб у душы агнём нас не пякло…