Жоутыя вяргiнi

Елена Котова 12
Жоўтыя вяргіні ўжо вітаюць восень,
Сонейку смяюцца пад маім акном.
Жоўтыя вяргіні кажуць :" Шчыра просім!
Толькі не пужай нас холадам, дажджом!

Будзь ласкавай, восень,шчодрай і пяшчотнай!
Не пужай вятрамі, сырасцю сваёй!
Вабіш прыгажосцю ціхай і журботнай.
Будзем вельмі рады стрэцца зноў з табой!"