Прыйду

Николай Карташевич
Я веру: будзе неяк час,
Каб зноў прыйсьці да роднай хаты,
Сьвятло ў душы яе ня згасла,
Яна  - любоў, для сэрца латы.

Прыйду, і ўкленчу ля варотцаў,
І буду доўга нема выць,
І рады буду, што ёсьць моцы,
Што я прыйшоў, што мне тут быць!

Я папрашу ў бацькі з маці
Мяне прабачыць за той час,
Што тут ня быў, у роднай хаце,
Хоць сны тут лёталі ня
раз.

Ідзем уверх, віляе сьцежка,
Так, сёньня цёмна на двары...
У сэрцах Бацькаўшчыны ўсьмешка
Да вольнай нас вядзе пары.