Пасиянарны выбух

Славамир Адамович
ПАСІЯНАРНЫ ВЫБУХ:
маршоўкі,заклічкі,экспрэсіі

х     х     х
Наш адказ крамлёўскім гномам:
"Хочаш жыць? - Ня лезь з амонам!"
х      х      х

Дарагія маскалі!
Заставайцеся ў крамлі!
А ня то - Смаленск і Пскоў
зазьбіраюцца дамоў
пад крывіцкія штандары...
Так што лепей кіньце мары
пра  "один народ","язык"...
Наш адказ - мільёнаў крык:
"Прэч сатрапаў з плеч народаў,
лукапуцінскіх звыродаў!"
х      х      х
Стой,амон!
Ня лезь на ражон!
Бо калі пачне  Народ,
не паможа вам урод!
х      х      х

Гамон амону!
Здымай абарону!
х      х      х

Здымайце шлемы,
дубінкі,рацыі!..
Ідзіце на бок
БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ!

28.08.2020