Удовы-салдаткi

Анна Атрощенко
Спраўлялі ў вёсачцы дажынкі,
І гэта было свята.
Спявалі весела жанчынкі,
Хоць слёз было багата.

А час яшчэ такі трывожны:
Вайна зямлю паліла...
Удовы -- клёнік прыдарожны,
Але якая сіла!

Удзень касілі і аралі,
А ночкай -- былі слёзы.
У голад, дзетак ратавалі,
У лютыя марозы.

І з песняй працавалі ў полі
Салдаткі-удавіцы,
І марылі аб лепшай долі,
Каб хлеб быў на паліцы...

Мастачка Галіна Рамадзіна-Сямёнава. Расія.