Каралева-восень

Мария Мучинская
Разглядваю пейзажы, што малюе восень,
Прырода ў фарбах, прыгажосцi засыпае.
Аплакваюць дажджы, а ветрык спеў разносiць,
Курлычуць жураўлi, збiраюцца  ў зграi.

Убор свой хутка скiне, быццам каралева,
Застыне ў чаканнi коўдры беласнежнай.
Гадзiны ў дня забрала  ноч, каб  не разгневаць
Зямельку-мацi ў сне глыбокiм i бязгрэшным.

Даць ёй напiцца сокаў i вадзiцы талай
Ды залячыць у адпачынку свае раны,
Каб па вясне край рунь зялёная вiтала,
Жыццё дарыла, ураджай чакаў багаты…