Самота

Анна Атрощенко
Тут адны толькі крыжы,
Не патрэбны словы.
Хтось, дайшоўшы да мяжы
Не сустрэў дзень новы...

Знікне радасць назусім,
Зазірне самота.
Сцежкай бег прамень адзін,
А за ім -- спякота.

Цішыня зноў за сялом,
Пажаўцела ніва.
Узмахне жнівень сярпом,
Час ляціць імкліва...