Выбягу сягоння на дарогу...

Люба Солошина
Выбягу сягоння на дарогу
раніцою роснай па траве –
недзе там, за лесам,
чаратом балотным
басаногае маё, малеча,
узваліўшы мар нябачны мех на плечы,
рамантычнае маё маленства,
шпацыруе, на край свету йдзе...
па-
да-
рож-
ні-
ча-
е…


Фота: Валерый Вядрэнка (Рэспубліка Беларусь)