Праз камянi

Николай Карташевич
Камяні, камяні, камяні
Раскіданы дагэтуль паўсюль...
"Ты успомні мяне,ты мяне памяні!"-
Навакольле зьвініць, быццам куля...

Хутка прыйдзе той час,
Будзем класьціся з імі далоў.
Ну а вы адшукайце і ўспомніце нас,
Ад душы, без эпітэтаў гучных і слоў....

"Для чаго?"- скажаш ты.
Так ужо з веку ў век павялося...
Каб унукі чапалі рукой камяні,
Ну а рэха ў стагодзьдзі няслося.