Версификатарам

Славамир Адамович
Версіфікатарам

Не выдумляйце - слухайце ў сабе,
як узрастае ровень крывацёку.
і дзесьці у закаркавым гарбе
напяўся мускул як сігнал да ўцёкаў.

А ты салдат, ты абяцаў стаяць
і больш за тое - рухацца наперад,
і галаву варожую адцяць...
ты абяцаў сабе не на паперы.

Не выдумляйце - слухайце нутро,
сярэдзіну, напятыя вантробы,
якія чуюць волю і астрог,
каб захаваць жыцьцё сваёй асобы...