Газ

Славамир Адамович
Сёньня падключылі да майго дамка  прыродны газ - той самы,з-за якога ўсё...
Ня мог не адгукнуцца сякімі-такімі радкамі:

Сёньня прыйшла зіма
супольна з прыродным газам.
Такія справы,зямляк,
астатняе - іншым разам.

За гэты зямельны дух,
што з нетраў суседніх рвецца,
народы ірвуць трыбух
адно аднаму, і - сэрцы.

І наш галоўны зямляк
за кожны кубовы мэтар
здае нас,нібы шклатару галяк,
зь неверагодным імпэтам...

26.11.2013