хххххххххххххххх

Славамир Адамович
x     x     x
Таня мая, Танечка,
як цябе забыць?..
Хай дачушка-лялечка
твая мірна сьпіць.
Нашаю супольнаю
быць яна магла
ды сьцяжына вольная
ад цябе зьвяла...
І блукаў гадамі я,
і чагось шукаў,
паэтычным хамерам
чытачам махаў...
А жыцьцё...яно сабе
неяк стараной
прамільгнула,босае,
па крывой...

5 сакавіка 2013,ст. Пухавічы (М.Горка)