Тураператару Вользе

Славамир Адамович
        ...тураператару Вользе

...ды не, не паеду я ў Францыю,
ня хочацца мне ў Парыж!..
Над Эйфелевай пратуберанцы,
як у самадайкі паміж...

І я не паеду ў Турэччыну
(да лямпы мне іх Эрзэрум!) -
хіба што ў Мюнхен турэцкай Нямеччыны
заеду зірнуць на мясцовы ГУМ...