Просьба

Анна Атрощенко
Змыйце вірус нябёсы дажджом,
Каб сягоння быў дождж праліўным.
Засланіце зямліцу крылом,
Каб развеяўся вірус, як дым.

Каб знікалі трывогі, адчай,
Не было больш хвароб і пакут,
Каб сустрэлі жывымі ўсе май,
І вясёлым быў родны мой кут!