Фэст

Татьяна Цыркунова
Дажынкі... колькі ў слове гэтым
Сялянства працы на зямлі.
Прыборка ўраджаю — мэта,
Чаруюць чысцінёй палі.

У сховішча звазілі збожжа,
Няма сцяблінкі на палях.
Мы з караваем — дзякуй, Божа!
І нават над саломай дах.

Дашчэнту зерне ўсё сабралі,
На полі трактар-моц гудзе.
Прыгожа глебу зааралі,
Сваёй чаргой усё ідзе.

Святкуем весела дажынкі.
Хвіліны радасці ідуць.
Праз лес наўпрост бягуць сцяжынкі,
Яны на добры фэст вядуць.