Мы з м сустрэл ся венскай краме,

Оксана Куст
Мы з ім сустрэліся ў венскай краме,
І ён спытаўся, бяз мэты, мусіць:
- А вы адкуль?
- Я? З Беларусі.
- Няўжо ж? Як файна! І я таксама.

І раптам сустрэліся нашыя вочы,
А ў позірку столькі, што сэрцу цесна:
Натоўпы, крык, карагоды, песні,
Жанчыны, кветкі, глухія ночы.

- Надоўга ў Вену?
- Не, не вельмі.
Вярнуся да першых яшчэ марозаў.
- Вы з Мінску? Так.
- А я з Бярозы.
- Вось як! І каб ў Вене мы сустрэлісь!

- То мне перадаць прывітанне родным?
- Калі няцяжка, - кажу я прагна.
- Вас як завуць?
 - Мяне Аксана.
- А я Пятро. Да сустрэчы!  - Згодна.

І ён пайшоў. Але позірк гэты,
Як подых ветру з радзімых вуліц,
Не адпускае, да сэрца туліць,
Трымціць пялёсткамі белых кветак.